Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мц 16, 13-19 |
29.06.2014 03:00 |
«Ты — Пётр, і дам табе ключы Валадарства Нябеснага» У тыя дні: Прыйшоў
Езус у межы Цэзарэі Філіпавай і пытаўся ў вучняў сваіх, кажучы: Кім
людзі лічаць Сына Чалавечага? Яны ж сказалі: Адны — Янам Хрысціцелем,
другія ж — Іллёю, а іншыя — Ераміяй ці адным з прарокаў. Ён кажа ім: А вы кім лічыце Мяне? Сымон Пётр адказаў: Ты — Хрыстус, Сын Бога Жывога. Тады Езус сказаў яму ў адказ: Шчаслівы ты, Сымоне, сын Ёнавы, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Айцец Мой, які ў нябёсах. I Я кажу табе, што ты — Пётр (скала), і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго. І дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе, а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.