Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Мц 12, 14-21 |
| 18.07.2015 03:00 |
|
«Забараніў ім расказваць пра Сябе, каб збылося сказанае»
У той час: Фарысеі выйшлі і сабралі раду супраць Езуса, каб загубіць Яго. Але Езус, даведаўшыся, пайшоў адтуль. І пайшло за Ім следам шмат людзей, і Ён аздаравіў усіх. Але забараніў ім расказваць пра сябе, каб збылося сказанае прарокам Ісаем: Вось слуга Мой, якога Я выбраў, умілаваны Мой, якога ўпадабала душа Мая. Ускладу дух Мой на Яго, а Ён абвесціць суд народам. Не будзе пярэчыць і лямантаваць, і не пачуе ніхто на плошчах голасу Яго. Трысціны надламанай не пераломіць, і кнота, які тлее, не пагасіць, пакуль не давядзе суд да перамогі. І ў імені Ягоным народы будуць мець надзею.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку