Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Лк 10, 38-42 |
| 29.07.2015 03:00 |
|
«Марта прыняла Яго. Марыя ж выбрала найлепшую частку» У той час: Прыйшоў Езус у адну вёску. І жанчына, якую звалі Марта, прыняла Яго. У яе была сястра па імені Марыя, якая села каля ног Езуса і слухала Ягоныя словы. Марта ж была занятая многімі паслугамі. Яна, падышоўшы, сказала: Пане, ці Табе ўсё адно, што сястра мая пакінула мяне адну прыслугоўваць? Таму скажы ёй, каб дапамагла мне. Пан жа сказаў ёй у адказ: Марта, Марта, ты турбуешся і клапоцішся пра многае, а патрэбна толькі адно. Марыя ж выбрала найлепшую частку, якая не адымецца ў яе. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку