Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мц 19, 16-22 |
18.08.2014 03:00 |
«Калі хочаш быць дасканалым, прадай маёмасць сваю і здабудзеш скарб у нябёсах» У той час: Да Езуса падышоў адзін чалавек і сказаў: Настаўнік, што добрага зрабіць мне, каб мець жыццё вечнае? Ён адказаў яму: Чаму пытаешся ў мяне пра дабро? Адзін ёсць Добры! Калі хочаш увайсці ў жыццё вечнае, захоўвай запаведзі. Той кажа Яму: Якія? Езус адказаў: Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сведчы фальшыва, шануй бацьку і маці, любі бліжняга свайго, як самога сябе. Юнак кажа Яму: Усё гэта я захоўваў, чаго яшчэ нестае мне? Езус кажа яму: Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасць сваю і раздай бедным, і здабудзеш скарб у нябёсах; і прыходзь ісці за Мною. Пачуўшы сказанае, юнак адышоў засмучаны, бо меў вялікую маёмасць. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.