Лк 14, 25-33 |
31.07.2014 03:00 |
«Ніхто з вас, калі не пакіне ўсяго, што мае, не можа быць вучнем Маім» Шмат
людзей ішло за Езусам. Звярнуўшыся, Ён сказаў ім: Калі хто прыходзіць
да Мяне і не зненавідзеў бацькі свайго, і маці, і жонкі, і дзяцей, і
братоў, і сясцёр, і нават жыцця свайго, той не можа быць вучнем Маім.
Хто не нясе крыжа свайго і не ідзе за Мною, не можа быць Маім вучнем. Бо
хто з вас, калі захоча пабудаваць вежу, спачатку не сядзе і не
падлічыць выдаткаў, ці мае на будову. Калі ж закладзе падмурак і не
зможа закончыць, усе, хто ўбачыць, пачнуць смяяцца з яго, кажучы: Гэты
чалавек пачаў будаваць і не змог скончыць. Або які кароль,
ідучы на вайну супраць іншага караля, не сядзе і не параіцца спачатку,
ці моцны ён, каб ісці з дзесяццю тысячамі супраць таго, хто ідзе на яго з
дваццаццю тысячамі? Калі не, то пакуль той яшчэ далёка, ён пашле да яго
пасланцоў прасіць міру. |