Мц 14, 1-12 |
02.08.2014 03:00 |
«Ірад паслаў адсячы галаву Яну» У той час: Тэтрарх
Ірад пачуў пагалоску пра Езуса і сказаў слугам сваім: Гэта Ян
Хрысціцель. Ён уваскрос з мёртвых, і пагэтаму цуды здзяйсняюцца ім. Ірад
жа схапіў Яна, зняволіў яго і кінуў у вязніцу з-за Ірадыяды, жонкі
ягонага брата Філіпа. Бо Ян казаў яму: Не дазволена табе мець яе. І
хацеў забіць яго, але баяўся народа, які лічыў яго прарокам. Калі
былі народзіны Ірада, дачка Ірадыяды танцавала перад сабранымі і
спадабалася Іраду. Таму ён клятваю паабяцаў даць ёй усё, чаго толькі
папросіць. І яна, падвучаная сваёю маці, сказала: Дай мне галаву Яна
Хрысціцеля на місе. Кароль засмуціўся, але дзеля клятвы і тых, хто быў з
ім за сталом, загадаў даць. І паслаў у вязніцу адсячы галаву Яну. І
прынеслі галаву яго на місе, і далі дзяўчыне, а яна занесла сваёй маці.
|