Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мц 25, 1-13 |
09.08.2014 03:00 |
«Таму чувайце, бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны» Валадарства Нябеснае будзе падобнае да дзесяці паннаў, якія, узяўшы cвае светачы, выйшлі насустрач жаніху. Пяць з іх былі неразумныя, а пяць —мудрыя. Неразумныя, узяўшы свае светачы, не ўзялі з сабою алею. Мудрыя ж разам са светачамі сваімі ўзялі алей у пасудзіны. Калі жаніх спазняўся, то задрамалі ўсе і паснулі. А сярод ночы ўзняўся крык: “Вось жаніх! Выходзьце яму насустрач”. Тады ўсталі ўсе панны гэтыя і прывялі ў парадак свае светачы. Неразумныя ж сказалі мудрым: “Дайце нам вашага алею, бо нашыя светачы гаснуць”. А мудрыя адказалі: “Каб хапіла і вам, і нам, пайдзіце лепш да тых, хто прадае, і купіце сабе”. Калі ж яны пайшлі купляць, прыйшоў жаніх, і тыя, што былі падрыхтаваныя, увайшлі ім на вяселле, і зачыніліся дзверы. Пасля прыйшлі і астатнія панны ды кажуць: “Пане, пане, адчыні нам”. А ён адказаў ім: “Сапраўды кажу вам: не ведаю вас”. Таму чувайце, бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.