Лк 1, 26-38 |
22.08.2014 03:00 |
«Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына»
У той час: Бог
паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, які называўся Назарэт, да
Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы —
Марыя. Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў: Вітай, поўная ласкі,
Пан з Табою. Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта
за прывітанне. І сказаў Ёй анёл: Не бойся, Марыя, бо знайшла
Ты ласку ў Пана. І вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі
Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і
дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага. І валадарыць будзе над
домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе канца. А Марыя
сказала анёлу: Як станецца гэта, калі я мужа не ведаю? Анёл сказаў Ёй у
адказ: Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і
народжанае Святое будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка
твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй, і ёсць ужо на шостым месяцы
тая, якую называлі бясплоднай; бо для Бога няма нічога немагчымага. |