Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Лк 6, 6-11 |
| 07.09.2015 03:00 |
|
«Сачылі, ці не будзе аздараўляць у шабат» Аднойчы ў шабат Езус увайшоў у сінагогу і навучаў. І быў там чалавек, які меў паралізаваную правую руку. А фарысеі і кніжнікі сачылі, ці не будзе Езус аздараўляць ў шабат, каб знайсці, у чым абвінаваціць Яго. Ён жа, ведаючы думкі іхнія, сказаў чалавеку, у якога была паралізавана рука: Падыміся і стань пасярэдзіне. Той падняўся і стаў. Тады Езус сказаў ім: Я пытаюся ў вас, ці дазволена ў шабат рабіць дабро або рабіць зло; уратаваць душу ці загубіць? І, паглядзеўшы на ўсіх іх, сказаў таму: Працягні руку сваю. Той зрабіў гэта, і выздаравела рука ягоная. А яны ж напоўніліся лютасцю і абмяркоўвалі паміж сабою, што б зрабіць з Езусам. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку