Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мц 18, 1–5. 10 |
02.10.2014 03:00 |
«Анёлы іхнія ў небе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго, які ёсць у нябёсах» У тую гадзіну вучні падышлі да Езуса, кажучы: Дык хто ж большы ў Валадарстве Нябесным? Тады Езус паклікаў дзіця і паставіў яго сярод іх, кажучы: Сапраўды кажу вам: калі не навернецеся і не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае. Таму кожны, хто прынізіць сябе, як дзіця гэтае, той будзе большым у Валадарстве Нябесным. І калі хто прымае адно такое дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае. Глядзіце, не пагарджайце ніводным з гэтых малых, бо кажу вам, што Анёлы іхнія ў небе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго, які ёсць у нябёсах. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.