Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Лк 10, 17-24 |
| 03.10.2015 03:00 |
|
«Радуйцеся таму, што імёны вашыя запісаны ў нябёсах» У той час: Семдзесят два вучні вярнуліся з радасцю і казалі: Пане, нават злыя духі слухаюцца нас у імя Тваё. А Ён казаў ім: Я бачыў сатану, які падаў з неба, як маланка. Вось даю вам уладу наступаць на змеяў і скарпіёнаў, і на ўсю сілу варожую, і нішто не пашкодзіць вам. Аднак не радуйцеся таму, што духі слухаюцца вас, а радуйцеся таму, што імёны вашыя запісаны ў нябёсах. У той час узрадаваўся ў духу Езус і сказаў: Праслаўляю Цябе, Ойча, Пане неба і зямлі, што Ты ўтоіў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў дзецям. Так, Ойча, бо так Табе спадабалася. Усё перададзена мне Айцом Маім. І ніхто не ведае кім ёсць Сын, апроч Айца, і кім ёсць Айцец, апроч Сына і таго, каму Сын захоча адкрыць... |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку