| Лк 19, 11-28 |
| 19.11.2014 03:00 |
|
«Чаму ж ты не пусціў срэбра майго ў абарот» У той час: Езус расказаў прыпавесць, бо Ён быў блізка да Ерузалема, а яны думалі, што зараз з’явіцца Божае Валадарства. Таму сказаў: Пэўны чалавек шляхетнага паходжання адпраўляўся ў далёкую краіну, каб стаць каралём і вярнуцца. Паклікаўшы дзесяць сваіх слугаў, даў ім дзесяць мінаў і сказаў ім: Зарабляйце, пакуль не вярнуся. Але грамадзяне ненавідзелі яго і адправілі следам за ім пасланцоў, сказаўшы: Не хочам, каб валадарыў над намі. Калі ж ён стаў каралём і вярнуўся, сказаў паклікаць да сябе тых слуг, якім даў срэбра, каб даведацца, што яны зарабілі. Прыйшоў першы і сказаў: Гаспадáру, твая міна прынесла дзесяць мінаў. І сказаў яму: Выдатна, добры слуга; за тое, што ты ў малым быў верны, валадар над дзесяццю гарадамі. |


для друку