Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Ян 20, 2-8 |
| 27.12.2014 03:00 |
|
«Другі вучань пабег наперадзе хутчэй за Пятра і прыбыў да магілы першы»
У першы дзень тыдня Марыя Магдалена пабегла і прыбыла да Сымона Пятра і да другога вучня, якога любіў Езус, і сказала ім: Забралі Пана з магілы, і не ведаем, дзе паклалі Яго. Тады выйшаў Пётр і другі вучань, і пайшлі да магілы. Пабеглі абодва разам. І другі вучань пабег наперадзе хутчэй за Пятра і прыбыў да магілы першы. Заглянуўшы, убачыў, што ляжаць палотны, аднак не ўвайшоў. Тады прыйшоў за ім Сымон Пётр і ўвайшоў у грабніцу, і ўбачыў палотны, якія там ляжалі, і хусту, якая была на галаве Ягонай, не з палотнамі яна ляжала, а асобна, скручаная на іншым месцы. Тады ўвайшоў і той другі вучань, што прыбег першы да магілы, і ўбачыў, і паверыў. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку