Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Ян 1, 29-34 |
| 03.01.2015 03:00 |
|
«Вось Ягнё Божае» На другі дзень убачыў Ян Езуса, які ішоў да яго, і сказаў: Вось Ягнё Божае, якое бярэ на сябе грэх свету. Гэта той, пра якога я казаў: Пасля мяне ідзе Муж, які апярэдзіў мяне, бо Ён быў раней за мяне. І я не ведаў Яго, але для таго прыйшоў я хрысціць вадою, каб Ён аб’явіўся Ізраэлю. І сведчыў Ян, кажучы: Я бачыў Духа, які сыходзіў з неба, як голуб, і спачываў на Ім. Я не ведаў Яго, але той, хто паслаў мяне хрысціць вадою, сказаў мне: Над кім убачыш Духа, які сыходзіць і застаецца на Ім, той ёсць тым, хто хрысціць Духам Святым. І я бачыў і засведчыў, што Ён Сын Божы. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку