| Мк 6, 45-52 |
| 09.01.2015 03:00 |
|
«Бачылі, як Ён ідзе па моры» Калі насыцілася пяць тысяч мужчын, Езус адразу ж прымусіў Сваіх вучняў увайсці ў лодку і плысці перад Ім на другі бок да Бэтсаіды, пакуль Ён адпусціць людзей. І адпусціўшы іх, Ён пайшоў на гару памаліцца. Калі настаў вечар, лодка была на сярэдзіне мора, а Ён адзін на беразе. І, убачыўшы іх знясіленых веславаннем, бо вецер дзьмуў ім насустрач, каля чацвёртай варты ночы прыйшоў да іх, ідучы па моры, і хацеў прайсці міма іх. Яны ж, бачылі, як Ён ідзе па моры, і падумалі, што гэта прывід, і закрычалі. Бо ўсе бачылі Яго і спалохаліся. Ён адразу загаварыў з імі і сказаў ім: Будзьце мужнымі, гэта Я, не бойцеся! І ўвашоў да іх у лодку, і вецер сціх. Яны вельмі здзіўляліся ў душы, бо не зразумелі цуду з хлебам, таму што сэрца іх было скамянелае. |


для друку