Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мц 9, 18-26 |
07.07.2014 03:00 |
«У мяне толькі што памерла дачка, але прыйдзі і яна будзе жыць» У той час: Калі Езус гаварыў з імі, да Яго падышоў адзін кіраўнік і, пакланіўшыся Яму, сказаў: У мяне толькі што памерла дачка, але прыйдзі і ўскладзі на яе руку сваю, і яна будзе жыць. Тады Езус падняўся і разам са сваімі вучнямі пайшоў за ім. І вось жанчына, якая дванаццаць гадоў цярпела на крывацёк, падышла ззаду і дакраналуся да краю вопраткі Ягонай, бо казала сабе: Калі хоць дакрануся да вопраткі Ягонай, выздаравею. Езус павярнуўся і, убачыўшы яе, сказаў: Будзь адважнай, дачка: твая вера ўратавала цябе. І ад гэтага моманту жанчына была здаровай. Калі Езус увайшоў у дом кіраўніка, Ён убачыў жалейнікаў і ўзрушаны натоўп і сказаў: Выйдзіце, бо дзяўчынка не памерла, але спіць. І насміхаліся з Яго. А калі натоўп вывелі, Ён увайшоў і ўзяў дзяўчыну за руку, і яна ўстала. І разышлася пагалоска пра гэта па ўсёй гэтай зямлі. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.