Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мц 12, 38-42 |
21.07.2014 03:00 |
«Каралева Поўдня ўстане на судзе з гэтым пакаленнем» У той час: Некаторыя кніжнікі і фарысеі сказалі Езусу: Настаўнік, хочам ад цябе ўбачыць знак. Але Ён адказаў ім: Пакаленне нягоднае і распуснае шукае знаку, але ніякага знаку не будзе дадзена яму, апрача знаку Ёны прарока. Бо як Ёна быў у чэраве кіта тры дні і тры ночы, так і Сын Чалавечы будзе ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы. Людзі з Нінівы ўстануць на судзе супраць гэтага пакалення і асудзяць яго, бо яны пакаяліся дзякуючы прапаведаванню Ёны, а тут большае, чым Ёна. Каралева Поўдня ўстане на судзе з гэтым пакаленнем і асудзіць яго, бо яна прыйшла з краю зямлі паслухаць мудрасці Саламона, а тут большае, чым Саламон. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.