Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мц 23, 13-22 |
25.08.2014 03:00 |
«Гора вам, сляпыя правадыры» У той час: Езус прамовіў, кажучы: Гора вам, кніжнікі і фарысеі крывадушныя, таму што зачыняеце Валадарства Нябеснае перад людзьмі. Бо самі не ўваходзіце і, калі ўваходзяць іншыя, не пускаеце іх. Гора вам, кніжнікі і фарысеі крывадушныя, таму што абыходзіце мора і сушу, каб зрабіць хоць аднаго празелітам. Калі ж гэта здараецца, робіце яго сынам геены, удвая горшым, чым вы самі. Гора вам, сляпыя правадыры, якія кажаце: Калі хто клянецца святыняй, то нічога; але калі хто клянецца золатам святыні, то абавязаны. Неразумныя і сляпыя, бо што большае: золата, ці святыня, якая асвячае золата? І зноў: Калі хто клянецца ахвярнікам, то нічога; а калі клянецца дарам, што на ім, то абавязаны. Сляпыя, бо што большае: дар, ці ахвярнік, які асвячае дар? Таму той, хто клянецца ахвярнікам, клянецца і ім, і ўсім, што на ім. І той, хто клянецца святыняю, клянецца і ёю, і тым, хто жыве ў ёй. А хто клянецца небам, клянецца тронам Божым і тым, хто сядзіць на ім. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.