Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ян 1, 47-51 |
29.09.2014 03:00 |
«Убачыце анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і сыходзяць на Сына Чалавечага» У той час: Езус, убачыўшы Натанаэля, які ішоў да Яго, сказаў пра яго: Вось сапраўдны ізраільцянін, у якім няма падману. Натанаэль сказаў Яму: Адкуль Ты ведаеш мяне? Езус сказаў яму ў адказ: Перш чым Філіп паклікаў цябе, Я бачыў цябе, калі ты быў пад смакоўніцаю. Адказаў Яму Натанаэль: Раббі, Ты Сын Божы! Ты Валадар Ізраэля! Езус сказаў яму ў адказ: Ці ты верыш, таму што Я сказаў табе, што бачыў цябе пад смакоўніцаю? Убачыш больш за гэта. І кажа яму: Сапраўды, сапраўды кажу вам: убачыце неба расчыненае і анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і сыходзяць на Сына Чалавечага. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.