Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Лк 14, 1–6 |
| 30.10.2015 03:00 |
|
«Калі ў каго-небудзь з вас сын або вол упадзе ў калодеж, ці ж не выцягне яго ў дзень шабату?» Калі Езус прыйшоў у суботу да дому аднаго з кіраўнікоў фарысейскіх з’есці хлеба, яны сачылі за Ім. І вось стаў перад Ім чалавек, які хварэў на вадзянку. У адказ Езус спытаўся ў кніжнікаў і фарысеяў: Ці дазволена вылечыць у суботу ці не? Яны ж маўчалі. І дакрануўшыся, аздаравіў таго і адпусціў. А ім сказаў: Калі ў каго-небудзь з вас сын або вол упадзе ў калодеж, ці ж не выцягне адразу яго ў дзень шабату? І не маглі запярэчыць Яму на гэта. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку