|
08.11.2014 03:00 |
|
«Калі вы ў несправядлівай мамоне не былі верныя, хто даручыць вам сапраўднае»
У той час:
Казаў Езус сваім вучням: Здабывайце сяброў сабе несправядівай мамонай, каб, калі яна праміне, прынялі вас у вечныя шатры.
Верны ў малым і ў вялікім верны, а несправядлівы ў малым несправядлівы і ў вялікім. Таму, калі вы ў несправядлівай мамоне не былі верныя, хто даручыць вам сапраўднае? І калі ў чужым не былі верныя, хто дасць вам вашае?
Ніякі слуга не можа служыць двум гаспадарам, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе моцна трымацца, а другім пагарджаць. Не можаце служыць Богу і мамоне. Чулі ўсё гэта і фарысеі, якія любілі грошы, і насміхаліся з Яго.
І сказаў ім: Вы з’яўляецеся тымі, хто апраўдвае сябе перад людзьмі, але Бог ведае сэрцы вашыя. Бо, што вялікае ў людзей, тое брыдкае перад Богам.
|