Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мк 13, 24–32
15.11.2015 03:00
«Збярэ выбраных сваіх ад чатырох вятроў»
У той час:

Езус сказаў сваім вучням: У тыя дні пасля таго ўціску зацьміцца сонца, і месяц не дасць святла свайго. І зоркі будуць падаць з неба, і сілы нябесныя пахіснуцца.

Тады ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці на аблоках з вялікай сілай і ў славе. Ён пашле тады Анёлаў сваіх і збярэ выбраных сваіх ад чатырох вятроў, ад краю зямлі да краю неба. 

Вучыцеся на прыкладзе смакоўніцы: калі галінка яе становіцца ўжо мяккай і распускаецца лісце, ведаеце, што блізка лета. Так і вы, калі ўбачыце, што адбываецца гэта, ведайце, што блізка Ён, пры дзвярах.

Сапраўды кажу вам: не міне пакаленне гэтае, пакуль не адбудзецца ўсё гэта. Неба і зямля прамінуць, а  словы Мае не прамінуць.

А пра дзень той або гадзіну ніхто не ведае: ні Анёлы ў небе, ні Сын, а толькі Айцец.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Цытата дня

15.07 03:00Мц 23, 8-12
14.07 03:00Мц 10, 16-23
13.07 03:00Мц 10, 7-15
12.07 03:00Мц 10, 1-7
11.07 03:00Мц 19, 27-29
10.07 03:00Мц 9, 18-26
09.07 03:00Мц 11, 25-30
08.07 03:00Мц 9, 14-17
07.07 03:00Мц 9, 9-13
06.07 03:00Мц 9. 1-8