Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мц 15, 29–37
02.12.2015 03:00
«Езус аздараўляе многіх і размнажае хлеб»
У той час:

Езус прыйшоў да Галілейскага мора, і ўзышоўшы на гару, сеў там. І прыйшло да Яго мноства людзей, сярод якіх былі кульгавыя, сляпыя, калекі, нямыя і шмат іншых, і клалі іх да ног Езуса, і Ён вылечваў іх. Натоўп жа здзіўляўся, бачачы, што нямыя гавораць, калекі выздараўліваюць, кульгавыя ходзяць, і сляпыя бачаць, і праслаўляў Бога Ізраэля.

Езус, паклікаўшы вучняў сваіх, сказаў ім: Шкада Мне людзей, бо ўжо тры дні яны застаюцца са Мною, і не маюць чаго з’есці; і адпусціць іх галоднымі не хачу, каб не аслаблі ў дарозе. І кажуць Яму вучні: Адкуль нам у пустыні ўзяць столькі хлеба, каб накарміць такі вялікі натоўп? Кажа ім Езус: Колькі ў вас хлябоў? А яны адказалі: Сем і некалькі рыбак. І, загадаўшы натоўпу сесці на зямлю, узяў сем хлябоў і рыбы і, склаўшы падзяку, паламаў і даў вучням сваім, а вучні — натоўпу. І елі ўсе, і насыціліся. І набралі кавалкаў, што засталіся, сем поўных кашоў.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Цытата дня

15.07 03:00Мц 23, 8-12
14.07 03:00Мц 10, 16-23
13.07 03:00Мц 10, 7-15
12.07 03:00Мц 10, 1-7
11.07 03:00Мц 19, 27-29
10.07 03:00Мц 9, 18-26
09.07 03:00Мц 11, 25-30
08.07 03:00Мц 9, 14-17
07.07 03:00Мц 9, 9-13
06.07 03:00Мц 9. 1-8