| Лк 5, 17–26 |
| 07.12.2015 03:00 |
|
«Дзіўныя рэчы бачылі мы сёння» Аднойчы, калі Езус вучыў, былі там фарысеі і кніжнікі, якія прыйшлі з усіх мясцовасцяў Галілеі і Юдэі, і Ерузалема. І моц Пана была з Ім, што мог аздараўляць. І вось людзі прынеслі на насілках чалавека, які быў спаралізаваны, і спрабавалі ўнесці яго ў дом і пакласці перад Ім. І калі з-за натоўпу не змаглі пранесці яго, залезлі на страху дома і праз дах спусцілі яго з насілкамі на сярэдзіну перад Езусам. І Ён, убачыўшы іх веру, сказаў: Чалавеча, адпускаюцца табе грахі твае. І пачалі разважаць кніжнікі і фарысеі, кажучы: Хто ён такі, што блюзніць? Хто можа адпускаць грахі, апрача самога Бога? Зразумеўшы іх думкі, Езус сказаў ім у адказ: Як думаеце ў сэрцах вашых? Што лягчэй сказаць: адпускаюцца табе грахі твае, ці сказаць: устань і хадзі? Але каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі. Сказаў Ён спаралізаванаму: Кажу табе: устань, вазьмі насілкі свае і ідзі да дому свайго. І адразу, устаўшы перад імі, ён узяў тое, на чым ляжаў, і пайшоў да дому сваго, славячы Бога. І здзіўленне ахапіла ўсіх, і славілі Бога, і, напоўненыя страхам, казалі: Дзіўныя рэчы бачылі мы сёння. |


для друку