| Ян 4, 43-54 |
| 07.03.2016 03:00 |
|
«Ідзі, сын твой жывы» У той час: Езус выйшаў з Самарыі і накіраваўся ў Галілею. Бо сам Езус сведчыў, што прарок не мае пашаны ва ўласнай бацькаўшчыне. Калі ж прыйшлі ў Галілею, то галілейцы прынялі Яго, убачыўшы ўсё, што Ён зрабіў у Ерузалеме на свята, бо і яны хадзілі на свята. Так Езус зноў прыйшоў у Кану Галілейскую, дзе перамяніў ваду ў віно. У Кафарнауме быў адзін прыдворны, у якога хварэў сын. Пачуўшы, што Езус прыйшоў з Юдэі ў Галілею, ён прыйшоў да Яго і прасіў прыйсці і вылечыць ягонага сына, які паміраў. Езус жа сказаў яму: Калі не ўбачыце знакаў і цудаў, не паверыце. Прыдворны кажа Яму: Пане, прыйдзі, пакуль не памерла дзіця маё. Езус адказаў яму: Ідзі, сын твой жывы. Чалавек гэты паверыў слову, якое сказаў яму Езус, і пайшоў. Па дарозе сустрэлі яго слугі ягоныя і сказалі, што сын ягоны жывы. Тады распытваў іх, аб якой гадзіне яму палепшала? Яму сказалі: Учора а сёмай гадзіне гарачка пакінула яго. Тады бацька зразумеў, што гэта была тая самая гадзіна, калі Езус сказаў яму: Жывы сын твой. І паверыў ён сам і ўвесь дом ягоны. Гэта быў другі цуд, які ўчыніў Езус, вярнуўшыся з Юдэі ў Галілею. |


для друку