| Ян 7, 40-53 |
| 12.03.2016 03:00 |
|
«Хіба з Галілеі прыйдзе Месія?» У той час: Людзі з натоўпу, калі пачулі словы Езуса, казалі: Ён сапраўды прарок. Другія казалі: Гэта Месія. А іншыя казалі: Хіба з Галілеі прыйдзе Месія? Ці ж не сказана ў Пісанні, што Месія прыйдзе з роду Давіда і з мястэчка Бэтлеема, адкуль быў Давід? І вось адбылася з-за Яго спрэчка ў народзе. Некаторыя з іх хацелі схапіць Яго, але ніхто не ўсклаў на Яго рукі. Вярнуліся слугі да першасвятароў і фарысеяў, а тыя сказалі ім: Чаму вы не прывялі Яго? Слугі адказалі: Ніколі яшчэ ніхто не гаварыў так, як гэты чалавек. Фарысеі сказалі ім: Няўжо і вас увялі ў зман? Можа, паверыў у Яго хто з кіраўнікоў або з фарысеяў? Але гэты натоўп, які не ведае Закону, пракляты. Тады Нікадэм, які быў адным з іх, і прыходзіў да Езуса раней, сказаў ім: Ці наш Закон асуджае чалавека, пакуль не выслухаюць яго і не даведаюцца, што ён робіць? На гэта адказалі яму: Можа, і ты з Галілеі? Даследуй і ўбачыш, што з Галілеі не паўстане прарок. І разышліся кожны да свайго дому. |


для друку