|
01.06.2016 03:00 |
|
«Вы — святло свету»
У той час
Езус
сказаў сваім вучням: Вы — соль зямлі. Калі ж соль страціць смак, то чым
пасоліш яе? Яна ўжо ні на што не прыдасца, хіба што выкінуць яе вон на
патаптанне людзям.
Вы — святло свету. Не можа схавацца горад,
які стаіць на вяршыні гары. І, запаліўшы свяцільнік, не ставяць яго пад
пасудзінаю, але на свечніку, і свеціць усім, хто ў доме.
Няхай святло вашае так свеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах.
Не
думайце, што Я прыйшоў адмяніць Закон ці Прарокаў: не адмяніць прыйшоў
Я, але выканаць. Бо сапраўды кажу вам: пакуль не праміне неба і зямля,
ніводная ёта, ніводная рыска не знікне з Закону, пакуль не збудзецца
ўсё. Таму, калі хто парушыць адну з гэтых найменшых запаведзяў і
навучыць гэтаму людзей, той найменшым назавецца ў Валадарстве Нябесным.
Хто ж выканае і навучыць, той вялікім назавецца ў Валадарстве Нябесным.
|
|