Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Лк 7, 36-50 |
| 12.06.2016 03:00 |
|
Даруюцца ёй грахі многія за тое, што яна вельмі палюбіла. І, павярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сымону: Бачыш гэтую жанчыну? Я
прыйшоў у твой дом, і ты не даў Мне вады для ног, а яна слязьмі абліла
Мае ногі і выцерла сваімі валасамі. Ты пацалунку Мне не даў, а яна з той
хвіліны, калі Я прыйшоў, няспынна цалуе Мне ногі. Ты галавы Мне алеем
не намасціў, а яна пахучым алеем намасціла Мне ногі. Дзеля гэтага кажу
табе: Даруюцца ёй грахі многія за тое, што яна вельмі палюбіла. А каму
мала даруецца, той мала любіць. А ёй сказаў: Даруюцца табе грахі. І тыя, хто сядзеў за сталом разам з Ім, пачалі казаць самі сабе: Хто Ён такі, што нават грахі даруе? |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку