Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Мц 6, 7-15 |
| 16.06.2016 03:00 |
|
Калі вы будзеце дараваць людзям правіны іхнія, то Айцец ваш Нябесны даруе і вам У той час: Езус сказаў сваім вучням: Калі моліцеся, не
гаварыце шмат, як язычнікі, бо яны думаюць, што ў мнагаслоўі сваім
пачутыя будуць. Не будзьце ж падобнымі да іх, бо ведае Айцец ваш, у чым
вы маеце патрэбу, раней, чым вы папросіце ў Яго. Таму так маліцеся: Ойча
наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі Валадарства Тваё,
будзь воля Твая, як у небе, так і на зямлі; хлеба нашага штодзённага дай
нам сёння; і даруй нам правіны нашыя, як і мы адпускаем вінаватым
нашым; і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку