| Мц 7, 21–29 |
| 23.06.2016 03:00 |
|
Не ўпаў, бо пастаўлены быў на скале У той час: Езус сказаў сваім вучням: Не кожны, хто кажа
Мне: Пане, Пане, — увойдзе ў Нябеснае Валадарства, але той, хто выконвае
волю Айца Майго, які ў нябёсах. Многія скажуць Мне ў той дзень: Пане,
Пане, ці не ад Твайго імя мы прарочылі і ці не Тваім імем дэманаў
выганялі, і ці не Тваім імем многія цуды чынілі? І тады абвяшчу ім: Я
ніколі не ведаў вас, адыдзіце ад Мяне вы, што чыніце беззаконне. Вось
жа кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, будзе падобны да
чалавека разумнага, які пабудаваў свой дом на скале. І пайшоў дождж, і
разліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі ў дом той; і ён не ўпаў, бо
пастаўлены быў на скале. А кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і
не выконвае іх, будзе падобны да чалавека неразважлівага, які пабудаваў
свой дом на пяску. І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падзьмулі вятры,
і ўдарылі ў дом той; і ён упаў, і было падзенне яго вялікае. Калі Езус скончыў гаварыць, дзівіліся людзі з вучэння Яго, бо Ён іх вучыў як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі і фарысеі.
|


для друку