| Лк 9, 51-62 |
| 26.06.2016 03:00 |
|
Ён цвёрда вырашыў ісці ў Ерузалем. Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў Калі набліжаліся дні ўзнясення Езуса, Ён цвёрда вырашыў ісці ў
Ерузалем і выслаў пасланцоў перад сабою. Пайшоўшы, яны ўвайшлі ў
самаранскую вёску, каб падрыхтаваць Яму побыт. Але там не прынялі Яго,
бо Ён накіроўваўся ў Ерузалем. Калі вучні Якуб і Ян убачылі
гэта, сказалі: Пане, хочаш, мы скажам, каб агонь сышоў з неба і знішчыў
іх? Але Ён, павярнуўшыся да іх, забараніў ім. І пайшлі ў іншую вёску. Калі
яны былі ў дарозе, хтосьці сказаў Яму: Я пайду за Табою, куды б Ты ні
пайшоў. Езус сказаў яму: Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя – гнёзды, а
Сын Чалавечы не мае, дзе схіліць галаву. А другому сказаў:
Ідзі за Мною. Той адказаў: Пане, дазволь мне спачатку пайсці і пахаваць
айца майго. Але Езус сказаў яму: Пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых, а
ты ідзі і абвяшчай Валадарства Божае. |


для друку