Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Мц 9, 32-38 |
| 05.07.2016 03:00 |
|
Маліце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво сваё У той час: Прывялі да Езуса нямога чалавека, апанаванага
злым духам. І калі злы дух быў выгнаны, нямы пачаў гаварыць. І людзі
казалі са здзіўленнем: Ніколі не было такога ў Ізраэлі. А фарысеі
казалі: Князем дэманаў Ён выганяе злых духаў. Абходзіў Езус
усе гарады і вёскі, навучаючы ў іхніх сінагогах, абвяшчаючы Евангелле
валадарства і вылечваючы ўсялякую хваробу і ўсялякую немач. Убачыўшы натоўпы людзей, Ён злітаваўся над імі, бо яны былі знясіленыя і пакінутыя, нібы авечкі, якія не маюць пастыра. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку