| Мц 10, 24-33 |
| 09.07.2016 03:00 |
|
Кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, і Я прызнаю перад Айцом Маім У той час: Езус сказаў сваім вучням: Вучань не вышэйшы за
настаўніка, і слуга не вышэйшы за гаспадара свайго. Вучню дастаткова
быць як настаўнік ягоны, і слузе — як гаспадар ягоны. Калі гаспадара
дому назвалі Бэльзэбулам, то тым больш назавуць хатніх яго? Таму не
бойцеся людзей, бо няма нічога схаванага, што б не адкрылася, і нічога
патаемнага, што б не стала вядомым. Што кажу вам у цемры, гаварыце на
святле, і што на вуха чуеце, прапаведуйце на дахах. Не бойцеся тых, хто
забівае цела, душы ж не могуць забіць; а больш бойцеся таго, хто можа і
душу, і цела загубіць у геене. Ці ж не два вераб’і прадаюцца за вас? I
ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю без волі Айца вашага. |


для друку