Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Мц 13, 1-9 |
| 20.07.2016 03:00 |
|
Прынеслі плён у сто разоў У той дзень Езус выйшаў з дому і сеў каля мора. І сабралася каля Яго
мноства народу, так што Ён увайшоў у човен і сеў, а ўвесь народ стаяў на
беразе. І шмат гаварыў ім ў прыпавесцях, кажучы: Вось выйшаў
сейбіт сеяць. І калі ён сеяў, адны зярняты ўпалі пры дарозе, і наляцелі
птушкі, і паклявалі іх. Другія ўпалі на камяністае месца, дзе не было
шмат глебы, і адразу прараслі, бо зямля была неглыбокай. Калі ж узышло
сонца, яны завялі і з-за таго, што не мелі каранёў, засохлі. Іншыя
зярняты ўпалі ў церні, і выраслі церні, і заглушылі іх. А яшчэ іншыя
ўпалі на добрую зямлю і прынеслі плён: адно ў сто разоў, другое ў
шэсцьдзесят, а іншае ў трыццаць. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку