| Мц 14, 22–36 |
| 02.08.2016 16:10 |
|
Загадай мне ісці да Цябе па вадзе
Калі натоўп быў накормлены, Езус адразу ж загадаў вучням сваім сесці ў
човен і пераплысці на другі бок перад Ім, пакуль Ён адпусціць народ.
Адпусціўшы народ, Ён падняўся на гару памаліцца ў самоце. Калі настаў
вечар, заставаўся там адзін. Тым часам човен ужо адплыў шмат
стадыяў ад берага. І кідалі яго хвалі, бо вецер быў супраціўны. У
чацвёртую ж варту ночы Езус пайшоў да іх, ідучы па моры. А вучні,
убачыўшы, як Ён ідзе па моры, спалохаліся і казалі: Гэта прывід. I ад
страху закрычалі. Але Езус адразу загаварыў з імі і сказаў: Будзьце
адважнымі, гэта Я, не бойцеся. Пётр сказаў Яму ў адказ: Пане,
калі гэта Ты, загадай мне ісці да Цябе па вадзе. Ён жа сказаў: Ідзі.
Выйшаўшы з чоўна, Пётр пачаў ісці па вадзе і падышоў да Езуса. Але,
убачыўшы моцны вецер, спалохаўся і, пачаўшы тануць, закрычаў: Пане,
ратуй мяне! Езус адразу ж працягнуў руку, схапіў яго і сказаў яму:
Малаверны, чаму засумняваўся ты? Калі ўвайшлі яны ў човен, вецер сціх. А
тыя, хто быў у чоўне, пакланіліся Яму і сказалі: Ты сапраўды Сын Божы!
|


для друку