| Мц 9, 35 – 10, 1 |
| 04.08.2016 03:00 |
|
Убачыўшы натоўпы людзей, Ён злітаваўся над імі У той час: Прыйшоў Езус у межы Цэзарэі Філіпавай і пытаўся ў
вучняў сваіх, кажучы: Кім людзі лічаць Сына Чалавечага? Яны ж сказалі:
Адны — Янам Хрысціцелем, другія ж — Іллёю, а іншыя — Ераміяй ці адным з
прарокаў. Ён кажа ім: А вы кім лічыце Мяне? Сымон Пётр
адказаў: Ты — Хрыстус, Сын Бога Жывога. Тады Езус сказаў яму ў адказ:
Шчаслівы ты, Сымоне, сын Ёнавы, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але
Айцец Мой, які ў нябёсах. I Я кажу табе, што ты — Пётр (скала), і на
гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго. І
дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе
звязана ў небе, а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе.
Тады загадаў вучням сваім, каб нікому не казалі, што Ён ёсць Хрыстом. |


для друку