Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Ян 1, 45-51 |
| 24.08.2016 10:03 |
|
Убачыш больш за гэта У той час: Філіп знайшоў Натанаэля і сказаў яму: Мы знайшлі
таго, пра каго пісалі ў Законе Майсей і прарокі, — Езуса, — сына Юзафа з
Назарэту. Але Натанаэль сказаў яму: Ці можа быць штосьці добрае з Назарэту? Філіп адказаў яму: Ідзі і паглядзі. Езус, убачыўшы Натанаэля, які ішоў да Яго, сказаў пра яго: Вось сапраўдны ізраільцянін, у якім няма падману. Натанаэль сказаў Яму: Адкуль Ты ведаеш мяне? Езус сказаў яму ў адказ: Перш чым Філіп паклікаў цябе, Я бачыў цябе, калі ты быў пад смакоўніцаю. Езус сказаў яму ў адказ: Ці ты верыш, таму што Я сказаў табе, што бачыў цябе пад смакоўніцаю? Убачыш больш за гэта. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку