Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Лк 4, 31-37 |
| 30.08.2016 03:00 |
|
Я ведаю, кім Ты ёсць: Ты — Святы Божы У той час: Езус прыйшоў у галілейскі горад Кафарнаум і
навучаў там у дні шабату. І дзівіліся навучанню Ягонаму, таму што слова
Ягонае мела ўладу. І быў у сінагозе чалавек, апантаны
нячыстым духам. Ён закрычаў моцным голасам: Што Табе да нас, Езус
Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Я ведаю, кім Ты ёсць: Ты — Святы
Божы. Але Езус забараніў яму, кажучы: Замоўкні і выйдзі з яго.
Тады нячысты дух кінуў яго на сярэдзіну і вышаў з яго, нічым не
нашкодзіўшы яму. І здзіўленне ахапіла ўсіх, і гаварылі адзін
аднаму, кажучы: Што гэта за слова, што з уладаю і моцай Ён загадвае
нячыстым духам, і яны выходзяць? |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку