| Лк 5, 1-11 |
| 01.09.2016 03:00 |
|
А калі выцягнулі чаўны на бераг, пакінулі ўсё і пайшлі за Ім. У той час: Натоўп ціснуўся да Езуса, каб слухаць слова
Божае, а Ён стаяў каля возера Генэзарэт. І ўбачыў Ён два чаўны, якія
стаялі каля возера, а рыбакі выйшлі з іх і паласкалі сеткі. Увайшоўшы ў
адзін з чаўноў, які належаў Сымону, папрасіў яго крыху адплысці ад
берага. Тады Ён сеў і вучыў людзей з чаўна. А калі скончыў
гаварыць, сказаў Сымону: Плыві на глыбіню, а вы закіньце сеткі вашыя для
ўлову. Сымон сказаў Яму ў адказ: Настаўнік, мы працавалі ўсю ноч і
нічога не злавілі, але на Тваё слова закіну сеткі. Зрабіўшы
так, яны злавілі вялікае мноства рыбы, аж пачыналі рвацца іхнія сеткі. І
ківалі супольнікам, якія былі ў другім чаўне, каб прыйшлі дапамагчы ім.
Тыя прыйшлі і напоўнілі абодва чаўны, так што яны пачалі тануць. Калі
гэта ўбачыў Сымон Пётр, прыпаў да каленяў Езуса і сказаў: Адыдзі ад
мяне, Пане, бо я чалавек грэшны. Бо з-за ўлову рыбы, якую злавілі,
вялікае здзіўленне ахапіла яго і ўсіх, хто быў з Ім, а таксама Якуба і
Яна, сыноў Зэбэдэя, якія былі супольнікамі Сымона. |


для друку