Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Лк 22, 24-30 |
| 03.09.2016 03:00 |
|
Я сярод вас, як той, хто служыць Узнялася спрэчка паміж апосталамі, хто з іх павінен лічыцца большым. А Езус адказаў ім: Каралі народаў пануюць над імі, і маючыя ўладу над імі называюцца дабрадзеямі. У вас жа няхай будзе не так, але большы сярод вас няхай станецца як меншы, а той, хто стаіць начале, станецца як слуга. Бо хто большы? Той, які сядзіць за сталом, ці той, які служыць? Ці ж не той, хто сядзіць за сталом? І Я сярод вас, як той, хто служыць. Вы тыя, хто вытрываў са Мною ў Маіх выпрабаваннях. І Я перадаю вам у спадчыну Валадарства, як Мне перадаў яго Айцец Мой, каб вы елі і пілі за Маім сталом у Валадарстве Маім, і каб сядзелі на тронах, судзячы дванаццаць пакаленняў Ізраэля. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку