| Мк 4, 1-9 |
| 13.09.2016 03:00 |
|
Выйшаў сейбіт сеяць.
У той час: Езус
зноў пачаў навучаць каля мора. І сабраўся да Яго вялікі натоўп людзей,
так што Ён увайшоў у човен і сядзеў у ім, на моры, а ўвесь народ быў на
беразе каля мора. Ён навучаў іх многаму ў прыпавесцях і казаў ім у сваім
вучэнні: Слухайце. Вось выйшаў сейбіт сеяць. І калі сеяў,
сталася так, што адно зерне ўпала ўскрай дарогі, і прыляцелі птушкі, і
падзяўблі яго. Іншае ўпала на камяністую глебу, дзе было мала зямлі, і
адразу прарасло, бо зямля была неглыбокая. А калі ўзышло сонца, завяла,
бо не мела карэння, і засохла. Іншае ўпала паміж цёрну, і вырас цёрн, і
заглушыў яго, так што не дало плоду. Іншае ўпала на добрую глебу і дало
плён, які ўзышоў і вырас. І прынесла плён адно ў трыццаць, другое ў
шэсцьдзесят, а іншае — ў сто разоў большы. |


для друку