| Лк 7, 1-10 |
| 12.09.2016 03:00 |
|
Нават у Ізраэлі Я не знайшоў такой вялікай веры. У той час: Калі
Езус скончыў сваю прамову да народа, Ён увайшоў у Кафарнаум. У аднаго ж
сотніка захварэў і быў пры смерці слуга, якім ён даражыў. Пачуўшы пра
Езуса, сотнік паслаў да Яго юдэйскіх старэйшын, каб папрасілі Яго
прыйсці і аздаравіць ягонага слугу. Тыя прыйшлі да Езуса і
настойліва прасілі Яго, кажучы: Ён варты, каб Ты зрабіў яму гэта, бо ён
любіць наш народ і нават пабудаваў нам сінагогу. Езус пайшоў з
імі. І калі Ён быў ужо недалёка ад дому, сотнік паслаў сяброў сказаць
Яму: Пане, не турбуйся, бо я не варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой. Таму я
не палічыў сябе вартым прыйсці да Цябе. Але скажы слова, і будзе
здаровы слуга мой. Бо я таксама чалавек, падпарадкаваны ўладзе, і маю ва
ўладзе жаўнераў. Кажу аднаму: Ідзі, — і ён ідзе; другому: Прыйдзі, — і
ён прыходзіць; а майму слузе: Зрабі гэта, — і ён робіць. Пачуўшы
гэта, Езус дзівіўся яму і, павярнуўшыся да натоўпу, які спадарожнічаў
Яму, сказаў: Кажу вам: нават у Ізраэлі Я не знайшоў такой вялікай веры. |


для друку