| Лк 15, 1-10 |
| 11.09.2016 03:00 |
|
На нябёсах больш радасці будзе з аднаго грэшніка, які пакаяўся. У той час: Набліжаліся
да Езуса ўсе мытнікі і грэшнікі, каб паслухаць Яго. А фарысеі і
кніжнікі наракалі, кажучы: Ён прымае грэшнікаў і есць з імі. Але
Езус расказаў фарысеям і кніжнікам наступную прыпавесць, кажучы: Хто з
вас, маючы сто авечак і згубіўшы адну з іх, не пакіне дзевяноста дзевяці
ў пустыні і не пойдзе па згубленую, пакуль не знойдзе яе? А знайшоўшы,
возьме яе на плечы свае з радасцю і прыйдзе дадому, пакліча сяброў і
суседзяў, кажучы ім: Радуйцеся са мною, бо я знайшоў маю згубленую
авечку. Кажу вам, што таксама на нябёсах больш радасці будзе з
аднаго грэшніка, які пакаяўся, чым з дзевяноста дзевяці праведнікаў,
якія не патрабуюць пакаяння. Ці якая жанчына, маючы дзесяць
драхмаў і згубіўшы адну драхму, не запаліць свечкі і не пачне вымятаць
дом і пільна шукаць, пакуль не знойдзе? А знайшоўшы, пакліча сябровак і
суседак ды скажа: цешцеся са мною, таму што я знайшла згубленую драхму. |


для друку