| Лк 10, 25-37 |
| 03.10.2016 03:00 |
|
«Хто мой бліжні?» У той час: Адзін кніжнік устаў і, выпрабоўваючы Езуса,
сказаў: Настаўнік, што мне рабіць, каб атрымаць у спадчыну жыццё вечнае?
Езус адказаў яму: У Законе што напісана? Як чытаеш? Той
сказаў у адказ: Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою
тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім розумам тваім; і бліжняга свайго, як
самога сябе. Езус сказаў яму: Слушна ты адказаў. Так рабі і будзеш жыць. Але той, жадаючы апраўдацца, сказаў Езусу: А хто мой бліжні? Адказваючы
на гэта, Езус сказаў: Адзін чалавек ішоў з Ерузалема ў Ерыхон і трапіў у
рукі разбойнікаў, якія знялі з яго адзенне, паранілі яго і пайшлі,
пакінуўшы ледзь жывога. Выпадкова нейкі святар ішоў тою дарогаю і,
убачыўшы яго, прайшоў міма. Таксама і левіт, будучы на тым месцы,
падышоў, паглядзеў і прайшоў міма. А нейкі самаранін, праязджаючы,
знайшоў яго і, убачыўшы, злітаваўся. Падышоў, перавязаў яму раны,
паліваючы алеем і віном. Пасадзіў яго на сваю жывёлу, прывёз у заезд і
паклапаціўся пра яго. А на другі дзень, ад’язджаючы, дастаў два дынары,
даў карчмару і сказаў яму: Паклапаціся пра яго. І як патраціш больш, я
аддам табе, калі вярнуся. Хто з гэтых трох, на тваю думку, быў бліжнім
таму, хто трапіў у рукі разбойніка?
|


для друку