Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
|
19.10.2016 03:00 |
|
«Каму дадзена шмат, і спагнана будзе шмат».
У той час:
Езус сказаў сваім вучням: Ведайце ж, што калі б
гаспадар дому ведаў, у якую гадзіну прыйдзе злодзей, то не спаў бы і не
дазволіў бы ўварвацца ў дом свой. Будзьце ж і вы гатовыя, бо ў гадзіну,
аб якой не думаеце, прыйдзе Сын Чалавечы.
Тады сказаў Пётр: Пане, гэтую прыпавесць расказваеш нам, ці ўсім людзям?
Пан
жа сказаў: Хто ж ёсць верным і разумным эканомам, якога гаспадар
паставіў над слугамі сваімі раздаваць ім у свой час меру хлеба? Шчаслівы
той слуга, якога гаспадар, калі прыйдзе, знойдзе, што ён так робіць.
Сапраўды кажу вам, што паставіць яго над усёй маёмасцю сваёй. Калі ж
слуга гэты ў сэрцы сваім скажа: “не хутка прыйдзе гаспадар мой”, – і
пачне біць слугаў і служанак, есці, і піць, і ўпівацца, то прыйдзе
гаспадар слугі гэтага ў той дзень, калі ён не чакае, і ў гадзіну, аб
якой не ведае. І жорстка пакарае яго, і спаткае яго лёс няверных. А той
слуга, які ведаў волю гаспадара свайго, але не быў гатовы і не рабіў
паводле волі яго, будзе моцна пабіты. А той, які не ведаў і зрабіў
вартае пакарання, будзе пабіты мала. З кожнага, каму дадзена шмат, і
спагнана будзе шмат з яго; і каму даручана шмат, ад таго больш і
запатрабуюць.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
|
|