| Лк 15, 1-10 |
| 03.11.2016 03:00 |
|
«На нябёсах больш радасці будзе з аднаго грэшніка, які пакаяўся». У той час: Набліжаліся да Яго ўсе мытнікі і грэшнікі, каб
паслухаць Яго. А фарысеі і кніжнікі наракалі, кажучы: Ён прымае
грэшнікаў і есць з імі. Але Езус расказаў фарысеям і кніжнікам
наступную прыпавесць, кажучы: Хто з вас, маючы сто авечак і згубіўшы
адну з іх, не пакіне дзевяноста дзевяці ў пустыні і не пойдзе па
згубленую, пакуль не знойдзе яе? А знайшоўшы, возьме яе на плечы свае з
радасцю і прыйдзе дадому, пакліча сяброў і суседзяў, кажучы ім:
Радуйцеся са мною, бо я знайшоў маю згубленую авечку. Кажу
вам, што таксама на нябёсах больш радасці будзе з аднаго грэшніка, які
пакаяўся, чым з дзевяноста дзевяці праведнікаў, якія не патрабуюць
пакаяння. Ці якая жанчына, маючы дзесяць драхмаў і згубіўшы
адну драхму, не запаліць свечкі і не пачне вымятаць дом і пільна шукаць,
пакуль не знойдзе? А знайшоўшы, пакліча сябровак і суседак ды скажа:
цешцеся са мною, таму што я знайшла згубленую драхму.
|


для друку