| Лк 19, 1-10 |
| 15.11.2016 03:00 |
|
«Сын Чалавечы прыйшоў знайсці і выратаваць тое, што загінула». У той час: Езус увайшоў у Ерыхон і праходзіў праз яго. І
вось адзін чалавек па імені Закхей, кіраўнік мытнікаў і багаты, стараўся
ўбачыць Езуса, хто Ён такі, але не мог з-за натоўпу, таму што быў
малога росту. Забегшы наперад, ён залез на смакоўніцу, каб убачыць Яго,
бо Ён павінен быў там праходзіць. Калі Езус прыйшоў на гэтае месца, паглядзеў уверх і сказаў яму: Закхей, хутчэй спускайся, бо сёння мне трэба быць у тваім доме. Той хутка спусціўся і прыняў Яго з радасцю. А
ўсе, убачыўшы гэта, пачалі наракаць і казалі, што Ён зайшоў пагасціць
да грэшнага чалавека. Закхей жа ўстаў і сказаў Пану: Вось палову
маёмасці сваёй, Пане, я аддам убогім і, калі каго ў чым ашукаў, аддам у
чатыры разы больш.
|


для друку