| Лк 21, 5-19 |
| 13.11.2016 03:00 |
|
«Цярпеннем сваім уратуеце жыццё вашае». У той час: Калі некаторыя гаварылі пра святыню, што яна
ўпрыгожана каштоўнымі камянямі і дарамі, Езус сказаў: Прыйдуць дні, калі
з таго, што вы тут бачыце, не застанецца каменя на камені, які не будзе
павалены. І спыталіся ў Яго: Настаўнік, калі ж гэта станецца і што будзе знакам, калі гэта павінна адбыцца? Ён
сказаў: Глядзіце, каб вас не звялі, бо шмат хто прыйдзе пад імем Маім,
кажучы «гэта Я», – і: «наблізіўся час». Не ідзіце за імі. Калі ж пачуеце
пра войны і хваляванні, не палохайцеся, бо спачатку гэта павінна
адбыцца, але канец не адразу. Тады сказаў ім: Паўстане народ
на народ, і каралеўства на каралеўства; будуць вялікія землятрусы, а
месцамі голад і мор, і жахлівыя з’явы, і вялікія знакі з неба. Але раней
за ўсё гэта накладуць на вас рукі свае і будуць пераследаваць вас,
аддаючы ў сінагогі і ў вязніцы, і паставяць перад каралямі і валадарамі
за імя Маё. І будзе гэта вам на сведчанне. Таму пастанавіце ў сэрцы
сваім не клапаціцца наперад, як абараніцца, бо Я дам вам вусны і
мудрасць, якой не здолеюць супрацьстаяць ці супярэчыць праціўнікі вашыя.
Выдаваць вас будуць таксама бацькі, і браты, і родныя, і
сябры, а некаторых з вас заб’юць. І ўсе зненавідзяць вас за імя Маё. Але
і волас з галавы вашай не прападзе.
|


для друку