| Мц 25, 31-40 |
| 11.11.2016 03:00 |
|
«Што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі». У той час: Езус сказаў сваім вучням: Калі ж прыйдзе Сын
Чалавечы ў славе сваёй і ўсе Анёлы з Ім, тады сядзе на троне славы
сваёй. I сабраныя будуць перад Ім усе народы, і аддзеліць адных ад
другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў. І паставіць авечак
праваруч, а казлоў — леваруч. Тады скажа Валадар тым, хто
праваруч Яго: Прыйдзіце, благаслаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну
Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету. Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есці; Тады
адкажуць Яму справядлівыя: Пане, калі мы бачылі Цябе галодным і
накармілі, ці сасмяглым і напаілі? Калі мы бачылі Цябе падарожным і
прынялі, ці голым і апранулі? Калі мы бачылі Цябе хворым ці ў вязніцы і
прыйшлі да Цябе?
|


для друку