Мц 25, 1-13 |
22.11.2016 03:00 |
«Вось жаніх, выходзьце яму насустрач». У той час: Езус расказаў сваім вучням такую прыпавесць: Валадарства Нябеснае будзе падобнае да дзесяці паннаў, якія, узяўшы свае светачы, выйшлі насустрач жаніху. Пяць з іх былі неразумныя, а пяць — мудрыя. Неразумныя, узяўшы свае светачы, не ўзялі з сабою алею.
Мудрыя ж разам са светачамі сваімі ўзялі алей у пасудзіны свае. Калі
жаніх спазняўся, то задрамалі ўсе і паснулі. Але сярод ночы
ўзняўся крык: Вось жаніх, выходзьце яму насустрач. Тады ўсталі ўсе панны
гэтыя і прывялі ў парадак светачы свае. Неразумныя ж сказалі мудрым:
Дайце нам вашага алею, бо нашыя светачы гаснуць. А мудрыя адказалі: Каб
хапіла і вам, і нам, пайдзіце лепш да тых, хто прадае, і купіце сабе. Калі
ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх і тыя, якія былі падрыхтаваныя,
увайшлі з ім на вяселле, і зачыніліся дзверы. Пасля прыходзяць і
астатнія панны ды кажуць: Пане, пане, адчыні нам. Ён жа сказаў ім у
адказ: Сапраўды кажу вам: не ведаю вас.
|